Сусветны банк: У Таджыкістане захаваецца высокі ўзровень інфляцыі
  2019-12-03 14:33:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Асобныя фактары будуць спрыяць захаванню высокага ўзроўню інфляцыі ў Таджыкістане да канца 2019 года. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнага банка. Згодна з дакументам, тэмпы інфляцыі істотна павялічыліся у 2019 годзе з прычыны рэзкага росту цэн на прадукты харчавання. Дванаццацімесячныя паказчыкі інфляцыі павялічыліся ўжо ў верасні да 8,1%, цэны на прадукты харчавання выраслі на 11,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Эксперты банка лічаць, што аднаразовая дэвальвацыя самані на 2,75% у адносінах да долара ЗША ў жніўні, верагодна, таксама адаб'ецца на цэнах. Апроч таго, у верасні ўлады паднялі тарыфы на электраэнергію і ацяпленне на 15%; цэны на пшаніцу і хлеб таксама вырастуць па прычыне высокіх імпартных цэн на пшаніцу з Казахстана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040