МЗС КНР: Мы спадзяёмся на хуткае вызваленне Мэн Ваньчжоу
  2019-12-03 16:40:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 снежня мінулага года намеснік гендырэктара карпарацыі Huawei Мэн Ваньчжоу была затрымана канадскім бокам па запыце ЗША. З моманту затрымання прайшоў год. 2 снежня на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін зноў заклікала Канаду як мага хутчэй вызваліць Мэн Ваньчжоу.

Хуа Чуньін адзначыла, што пазіцыя Кітая ў дачыненні да сітуацыі застаецца нязменнай, ЗША і Канада парушылі двухбаковае пагадненне аб экстрадыцыі і прынялі прымусовыя меры ў дачыненні да Мэн Ваньчжоу, парушыўшы яе законныя правы і інтарэсы. Прадстаўнік МЗС падкрэсліла, што гэта сур'ёзны палітычны інцыдэнт. Мы шчыра спадзяёмся, што Мэн Ваньчжоу як мага хутчэй вернецца дадому.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040