У Кітаі ўступіў у сілу перагледжаны Закон КНР аб кантролі над медыкаментамі
  2019-12-03 16:46:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі з 1 снежня ўступіў у сілу перагледжаны Закон аб кантролі над медыкаментамі, закліканы ўзмацніць нагляд за якасцю лекавых сродкаў.

Перагледжаны закон накіраваны на вырашэнне важных праблем фармацэўтычнай галіны, такіх як кантрафактныя, няякасныя лекавыя сродкі і высокія цэны на медыкаменты. Ён усталёўвае самыя строгія стандарты і жорсткія меры кантролю за ўсім працэсам ланцужку вытворчасці, уключаючы даследаванні і распрацоўкі, вытворчасць і продаж медыкаментаў.

Перагледжаны закон уводзіць механізм "поўнага адсочвання" і сістэму адклікання лекавых сродкаў. Ён таксама ахоплівае анлайн-продаж лекаў - новую галіну, якая мае патрэбу ў больш строгім кантролі.

Новая рэдакцыя таксама павялічвае як ніжнюю, так і верхнюю межы штрафаў у законе. Напрыклад, вытворцы падробленых лекаў будуць штрафавацца на суму, якая ад 15 да 30 разоў перавышае іх даходы. Да перагляду закона падобны штраф вылічаўся ад двухразовага да пяціразовага памеру даходу.

Закон прадугледжвае некалькі выпадкаў прымянення больш суровага пакарання за вытворчасць і продаж падробленых або няякасных лекаў, прызначаных для дзяцей і цяжарных жанчын.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040