Прызначаныя сёлета кіраўнікі падраздзяленняў Дзяржсавета КНР прынеслі клятву вернасці канстытуцыі краіны
  2019-12-04 10:54:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 высакапастаўленых чыноўнікаў, прызначаных у бягучым годзе на адказныя пасады ў 14 падраздзяленнях і ведамствах Дзяржсавета КНР, прынеслі падчас урачыстай цырымоніі клятву вернасці канстытуцыі краіны.

Цырымонія адбылася ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" у прысутнасці прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна. У сваёй прамове па завяршэнні цырымоніі ён заявіў, што быць верным канстытуцыі краіны і выконваць законы -- абавязак кожнага дзяржслужачага, а карысць народа -- канчатковая мэта, якой усе яны павінны кіравацца ў сваіх дзеяннях.

На цырымоніі прысутнічалі віцэ-прэм'еры Дзяржсавета КНР Хань Чжэн, Ху Чуньхуа, Лю Хэ, а таксама члены Дзяржсавета Ван Юн і Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040