Сі Цзіньпін заклікаў да намаганняў па вывядзенні адносін паміж Кітаем і Сальвадорам на новы ўзровень
  2019-12-04 11:06:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін у кітайскай сталіцы правёў сустрэчу з прэзідэнтам Сальвадора Наібам Букеле, падчас якой заклікаў абодва бакі вывесці двухбаковыя адносіны на больш высокі ўзровень.

Прывітаўшы першы дзяржаўны візіт Н. Букеле ў Кітай, Сі Цзіньпін заявіў, што ўсталяванне дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Сальвадорам з'яўляецца знамянальнай падзеяй у гісторыі двухбаковых сувязяў.

"Усталяванне дыпадносін адчыняе дзверы для двухбаковага супрацоўніцтва, адпавядае тэндэнцыі гістарычнага развіцця і пераклікаецца з карэннымі інтарэсамі абодвух народаў", -- адзначыў Сі Цзіньпін.

Дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў жніўні 2018 года.

Адзначыўшы здаровае развіццё двухбаковых сувязяў за мінулы год, Сі Цзіньпін высока ацаніў рашэнне Н. Букеле захоўваць і развіваць кітайска-сальвадорскія сувязі.

"Вы, як кіраўнік дзяржавы, прадэманстравалі стратэгічнае бачанне і ўзялі на сябе гістарычную адказнасць", -- сказаў Сі Цзіньпін Н. Букеле падчас перамоваў у Доме народных сходаў у Пекіне.

Кітай гатовы працаваць разам з Сальвадорам, каб умацоўваць узаемадавер, пашыраць абмены і супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай павагі і неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнага з бакоў з мэтай далейшага ўздыму двухбаковых сувязяў на новы ўзровень, сказаў ён.

Старшыня КНР заклікаў абодва бакі садзейнічаць супрацоўніцтву ў такіх галінах, як будаўніцтва інфраструктуры, сельская гаспадарка, нагляд за якасцю, энергетыка, забеспячэнне зберажэння водных рэсурсаў, навука і тэхналогія на карысць народаў дзвюх краін.

Паводле яго слоў, Кітай вітае ўдзел Сальвадора ў будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама выказвае гатоўнасць імпартаваць з Сальвадора яшчэ больш высакаякасных тавараў, уключаючы цукар і каву.

Сі Цзіньпін заклікаў абедзве краіны ажыццяўляць абмены паміж урадамі, заканадаўчымі органамі, палітычнымі партыямі, дзелавымі коламі, моладдзю, аналітычнымі цэнтрамі і СМІ.

Ён адзначыў, што многія прадстаўнікі Сальвадора, якія наведалі Кітай, заяўлялі, што да наведвання Кітай заставаўся для іх загадкай, але яны былі зачараваныя краінай па прыбыцці.

Кітай вітае прыезд яшчэ большай колькасці сальвадорцаў, а таксама гатовы нарошчваць абмены і ўмацоўваць паразуменне дзеля стварэння трывалай і шырокай сацыяльнай асновы для доўгатэрміновага, здаровага і стабільнага развіцця двухбаковых сувязяў. Н. Букеле, у сваю чаргу, заявіў, што народ Сальвадора надае асаблівую ўвагу і ўскладае вялікія надзеі на яго візіт у Кітай.

Назваўшы Кітай вялікай дзяржавай, якая гуляе важную ролю на міжнароднай арэне, Н. Букеле сказаў, што захапляецца цудоўнай гісторыяй і культурай гэтай краіны, а таксама яе выдатнымі дасягненнямі.

Хоць прайшоў усяго год, як дзве краіны ўсталявалі дыпадносіны, але яны маюць велізарны патэнцыял і, несумненна, змогуць стаць сябрамі адзін для аднаго, адзначыў прэзідэнт Сальвадора.

Ён выказаў упэўненасць, што развіццё адносін з Кітаем можа прынесці Сальвадору яшчэ больш магчымасцяў і ісці на карысць яго народу.

Выказаўшы надзею на тое, што зможа вучыцца вопыту Сі Цзіньпіна ў дзяржаўным кіраванні, Н. Букеле заявіў, што выступае за развіццё доўгатэрміновай дружбы з Кітаем і развіццё сувязяў з ім разам з іншымі асноўнымі двухбаковымі адносінамі.

Сальвадор прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая, а таксама падтрымлівае кітайскі бок у ажыццяўленні мірнага ўз'яднання краіны, сказаў ён.

Ён заявіў, што яго краіна ўдзячная Кітаю за дапамогу і спадзяецца на супрацоўніцтва з кітайскім бокам у такіх галінах, як інвестыцыі, гандаль, будаўніцтва інфраструктуры, турызм, культура, навука і тэхналогіі, а таксама будаўніцтва "Поясу і шляху".

Н. Букеле таксама выказаў надзею, што яго візіт зможа стаць новай адпраўной кропкай для сувязяў паміж дзвюма краінамі і адкрые светлую будучыню для двухбаковых адносін.

Па завяршэнні перамоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў прысутнічалі пры падпісанні шэрагу двухбаковых пагадненняў. Абодва бакі сёння таксама апублікавалі сумесную заяву.

1 снежня па запрашэнні Сі Цзіньпіна Н. Букеле прыбыў з шасцідзённым дзяржаўным візітам у Кітай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040