Пры перастрэлцы паміж вайскоўцамі Індыі і Пакістана на лініі кантролю ў Кашміры два чалавекі загінулі, сямёра параненыя
  2019-12-04 15:22:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прынамсі два чалавекі загінулі і сямёра параненыя пасля таго, як вайскоўцы Індыі і Пакістана ўступілі ў жорсткую перастрэлку і абмяняліся ўдарамі з мінамётаў на лініі сапраўднага кантролю ў Кашміры. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы.

Бакі атакавалі пазіцыі адно аднаго і месца пражывання мірных жыхароў у раёнах Шахпур і Кірні горада Пунч, размешчанага на адлегласці каля 185 км на паўднёвы-захад ад горада Срынагар, які з'яўляецца летняй сталіцай падкантрольнай Індыі часткі Кашміра.

"Падчас перастрэлкі два чалавекі загінулі і сямёра былі параненыя", -- паведаміў Сіньхуа па тэлефоне кіраўнік раённага ўпраўлення па горадзе Пунч Рахул Ядаў. -- "Параненыя былі шпіталізаваны ў бальніцы".

Перастрэлка пачалася ў 14:30 па мясцовым часе і працягвалася да моманту паступлення апошняй інфармацыі з поля бою.

Па словах Р. Ядава, індыйская армія паведаміла, што яна дала адэкватны адказ на абстрэл з боку Пакістана.

Пра шкоду, панесеную пакістанскім бокам, пакуль не паведамлялася.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040