МЗС КНР пракаментавала прыняты ЗША "Законапраект аб палітыцы па правах чалавека уйгураў 2019»
  2019-12-04 15:33:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 снежня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін пракаментавала адабрэнне Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША «Законапраекта аб палітыцы па правах чалавека уйгураў 2019» (Uyghur Human Rights Act of Policy 2019).

Поўны тэкст выступлення кітайскага дыпламата:

Нядаўна Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла т.зв. «Законапраект аб палітыцы па правах чалавека уйгураў 2019», які ўяўляе сабой не што іншае, як грубую інсінуацыю і скажэнне фактаў у дачыненні да рэальнай сітуацыі ў сферы абароны і забеспячэння правоў чалавека ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР, а таксама беспадстаўнае і непрыхаванае ачарненне прыкладзеных Кітаем намаганняў у справе дэрадыкалізацыі і барацьбе з тэрарызмам. Гэта агрэсіўны выпад у бок палітыкі кітайскага ўрада па кіраванні Сіньцзянам і сур'ёзнае парушэнне міжнароднага права і базавых прынцыпаў міжнародных адносін, грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы КНР. У сувязі з гэтым кітайскі бок выказвае рэзкае абурэнне і рашучы пратэст.

Пытанні, звязаныя з СУАР, па факце не адносяцца да катэгорый "Правы чалавека" , "нацыянальнасць" ці ж "рэлігія", сама сутнасць адміністрацыйнай дзейнасці ў рэгіёне-гэта барацьба з тэрарызмам і сепаратызмам. СУАР яшчэ зусім нядаўна пакутаваў ад экстрэмізму і тэрарызму. Стоячы перад тварам сур'ёзных пагроз, адміністрацыя СУАР нанесла ў строгай адпаведнасці з законам рашучы ўдар па ўсіх формах і праявах тэрарыстычнай дзейнасці, надаючы пільную ўвагу і прымаючы меры па выкараненні глыбінных прычын і магчымасцяў распаўсюджвання тэрарызму, у ліку якіх, актыўнае прасоўванне дэрадыкалізацыі, бесперапыннае садзейнічанне развіццю ў эканамічнай сферы, забеспячэнне нацыянальнага адзінства, грамадскай гармоніі і стабільнасці. Дзякуючы гэтаму на працягу апошніх трох гадоў у Сіньцзяне не было зафіксавана ніводнага інцыдэнту, звязанага з тэрарызмам. СУАР, які атрымаў шырокую прамую падтрымку з боку больш чым 25 мільёнаў прадстаўнікоў розных народнасцяў краіны, унёс станоўчы ўклад у справу не толькі рэгіянальнай, але і глабальнай барацьбы з тэрарызмам.

Палітыка кітайскага ўрада па кіраванні СУАР атрымала ўсеагульнае прызнанне міжнароднай супольнасці. З канца 2018 года Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён наведалі больш за 70 дэлегацый у складзе 1000 чалавек. У іх ліку, прадстаўнікі розных дзяржаў і рэгіёнаў, міжнародных арганізацый, СМІ і рэлігійных суполак, а таксама эксперты і навукоўцы. Усе наведвальнікі рэгіёну высока ацанілі і выказалі гатоўнасць пазычаць вопыт Сіньцзяна ў справе супрацьстаяння тэрарызму. У сакавіку гэтага года Савет міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) прыняў рэзалюцыю, у якой намаганні Кітая па забеспячэнні клопату аб мусульманах былі цалкам адобраны. У ліпені пастаянныя прадстаўнікі больш чым 50 дзяржаў у Жэневе калектыўна падпісалі пасланне ў адрас старшыні Савета па правах чалавека ААН, выказаўшы падтрымку палітыцы Кітая па Сіньцзяну. У кастрычніку на пасяджэнні 3-га камітэта падчас 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН прадстаўнікі звыш 60 краін пазітыўна ацанілі прагрэс, дасягнуты кітайскім Сіньцзянам у галіне абароны правоў чалавека. Усё гэта з'яўляецца яркім сведчаннем таго, што абвінавачванні з боку амерыканскага боку цалкам адарваныя ад рэальнасці, не адпавядаюць ацэнкам і чаканням міжнароднай супольнасці.

Мы павінны з усёй сур'ёзнасцю грунтоўна папярэдзіць ЗША аб тым, што справы Сіньцзяна належаць выключна да ўнутранай палітыкі КНР. Мы не дапусцім якога-небудзь ўмяшання з боку знешніх сіл у любых формах і праявах. ЗША на заканадаўчым узроўні маюць намер ачарняць і прыніжаць прынятыя Кітаем контртэрарыстычныя і дэрадыкалізацыйныя меры. Гэты факт у чарговы раз дэманструе тое, што Штаты вядуць палітыку "падвойных стандартаў" у розных сферах і ў справе супрацьстаяння тэрарызму ў прыватнасці, што дае кітайскаму народу поўнае разуменне крывадушнасці і зламыснасці дзеянняў гэтай краіны.

Рашучасць кітайскага ўрада і народа абараніць нацыянальны суверэнітэт, забяспечыць бяспеку і гарантаваць інтарэсы развіцця непахісныя. ЗША ніколі не дасягнуты сваёй мэты ўбіць клін у адносіны паміж рознымі народнасцямі, якія пражываюць у Кітаі, сапсаваць карціну росквіту і падарваць стабільнасць у СУАР, а таксама стрымаць развіццё і ўздым Кітайскай Народнай Рэспублікі ў цэлым, правакуючы праблемы ў Сіньцзяне. Мы заклікаем амерыканскі бок неадкладна выправіць зробленыя памылкі, адклікаць прыняцце дадзенага заканадаўчага акта адносна Сіньцзяна і спыніць любыя ўмяшанні ва ўнутраную палітыку Кітая. Кітайскі бок мае намер пільна сачыць за развіццём сітуацыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040