МЗС КНР абвергла недарэчнае выказванне Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампея адносна сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі
  2019-12-04 15:34:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі, якая адбылася 3 снежня, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін абвергла недарэчнае выказванне Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкл Пампея адносна сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі. Хуа Чуньін падкрэсліла, што ў сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі адзначаны асноўны курс Кітая ў дачыненні да Сянгана (Ганконга) і адпаведныя канкрэтныя тлумачэнні, якія тычацца выключна ўнутраных спраў Кітая. На днях Майк Пампея нагадаў, што Кампартыя Кітая «павінна выконваць свае абяцанні перад насельніцтвам Ганконга, якое хоча толькі тых правоў і свабод, што былі абяцаныя кітайска-брытанскай сумеснай дэкларацыяй – дамовай, зацверджанай ААН».

Рэалізацыя курсу "адна дзяржава, два лады" ў Сянгане праводзіцца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Асноўным Законам КНР аб САР Сянган, і ні ў якім разе не заснавана на сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі, падкрэсліла дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040