Прадстаўнік МЗС КНР: Чаму заходнія СМІ баяцца дакладнай інфармацыі аб Сіньзяне?
  2019-12-10 10:27:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Медыякарпарацыя Кітая прадставіла дзве дакументальныя карціны на англійскай мове аб барацьбе з тэрарызмам у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Многія заходнія СМІ, якія заўсёды надавалі пільную ўвагу Сіньцзяну і пісалі аб правах чалавека ў гэтым раёне Кітая, праігнаравалі гэтыя фільмы.

Каментуючы калектыўнае маўчанне заходніх СМІ пасля выпуску фільмаў «Кітайскі Сіньцзян -- перадавы фронт антытэрарыстычнай барацьбы» і «Ісламскі рух Усходняга Туркестана і гвалтоўныя тэрарыстычныя акцыі ў Сіньцзяне», афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін заявіла, што сродкі масавай інфармацыі нясуць сацыяльную адказнасць за тое, каб аб'ектыўна і справядліва прадастаўляць аўдыторыі праўдзівую інфармацыю, а не асвятляць нешта прадузята і ўводзіць аўдыторыю ў зман, аддаючы перавагу выбарачнай «страце зроку» і «страце мовы». «Пра што вы турбуецеся і чаго вы баіцеся? Вы сапраўды не жадаеце супакоіцца і пераасэнсаваць свае дзеянні?», -- звярнулася Хуа Чуньін да прадстаўнікоў заходніх СМІ.

«Тое, што паказана ў гэтых дакументальных фільмах -- неабвержныя доказы таго, што ўрад і грамадства дзейнічае ў правільным ключы. Хлусня не зможа схаваць праўду гэтак жа сама, як хмары не могуць назаўжды засланіць сонца!», -- рэзюміравала Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040