Старшыня народнага ўрада СУАР заклікаў ЗША адмовіцца ад «падвойных стандартаў» у супрацьдзеянні тэрарызму
  2019-12-10 14:43:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адабрэнне Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША законапраекта «Аб палітыцы ў галіне правоў чалавека ў дачыненні да уйгураў 2019 года" (Uyghur Human Rights Policy Act of 2019) з'яўляецца сур'ёзным парушэннем міжнароднага права, базавых прынцыпаў міжнародных адносін і грубым умяшаннем ва ўнутраную палітыку Кітая. Палітыка Кітая ў галіне процідзеяння тэрарызму і дэрадыкалізацыі ў Сіньцзяне па сутнасці не адрозніваецца ад мер, прадпрынятых іншымі краінамі, у тым ліку, Злучанымі Штатамі. Пра гэта 9 снежня заявіў намеснік сакратара парткама Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР), старшыня народнага ўрада СУАР Шахрат Закір на прэс-канферэнцыі, арганізаванай Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР.

Шахрат Закір заклікаў некаторых палітыкаў ЗША адмовіцца ад ідэалагічных забабонаў і спробаў увядзення «падвойных стандартаў» у барацьбе супраць тэрарызму і дэрадыкалізацыі. Працэсу стабільнага развіцця і росквіту Сіньцзяна і рашучасці прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў крочыць нага ў нагу да прыгожага будучага не можа перашкодзіць ніякая іншая знешняя сіла.

На прэс-канферэнцыі чыноўнік прывёў шэраг паказчыкаў, якія дэманструюць станоўчую дынаміку развіцця раёна: за апошнія гады сярэднегадавы рост ВУП у Сіньцзяне захоўваецца на ўзроўні 8,5%, а прырост сярэднедушавых даходаў жыхароў як гарадоў, так і вёсак, перавысіў 8%. За 2018 год СУАР прыцягнуў 150 млн турыстаў. За 10 месяцаў 2019 года раён наведала больш за 200 млн чалавек, што на 42,6% больш за леташні паказчык. З 2014 года ад галечы пазбавіліся амаль 2,4 млн малазабяспечаных грамадзян. Каэфіцыент беднасці знізіўся з 22,84% у пачатку 2014 года да 6,51%.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040