Лі Кэцян заклікаў рэфармаваць нафтагазавы сектар эканомікі
  2019-12-10 15:15:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў паглыбіць рэформы ў нафта-газавай галіне, а таксама забяспечыць бяспеку і бесперабойнасць паставак нафты і газу.

Лі Кэцян заявіў пра гэта ў пісьмовым указанні ў сувязі з установай новага дзяржаўнага прадпрыемства цэнтральнага падпарадкавання - Кітайскай карпарацыі нафта-і газаправоднай сеткі / China Oil & Gas Piping Network Corporation /.

Ён перадаў віншаванні з нагоды стварэння кампаніі, заклікаўшы прыкладаць больш намаганняў па актывізацыі рэформаў і інавацый, а таксама стварэнню навуковых распрацовак і сістэмы кіравання.

Пасродкам адкрыцця з двух бакоў магчымасцяў для справядлівай канкурэнцыі, дзе зверху размяшчаецца пастаўка энерганосьбітаў, а знізу - рынак рэалізацыі прадукцыі, новае дзяржпрадпрыемства, як чакаецца, павысіць эфектыўнасць размеркавання нафтагазавых рэсурсаў, а таксама палепшыць абслугоўванне нацыянальных стратэгій і патрэб народа, сказаў Лі Кэцян.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Хань Чжэн прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця кампаніі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040