У Кітаі за першыя 11 месяцаў дабаўленая вартасць прадукцыі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая, якая з'яўляецца важным індыкатарам нацыянальнай эканомікі, вырасла на 5,6%, паведаміў кітайскі Дзяржстат.
Тэмпы росту апынуліся на тым жа ўзроўні, што і ў першыя 10 месяцаў бягучага года. У прыватнасці, у лістападзе аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 6,2%.
Аб'ём прамысловай вытворчасці -- важны эканамічны індыкатар, які ў Кітаі выкарыстоўваецца для вымярэння аб'ёму вытворчасці вядучых прамысловых прадпрыемстваў з гадавым прыбыткам кожнага ад асноўнай гаспадарчай дзейнасці ад 20 млн юаняў і вышэй. - Р -