15 снежня ў Пекіне на ўрачыстасці "Кітайскія брэнды-вялікая краіна 2019 года" былі абвешчаныя першыя пераможцы ў конкурсе на званне Брэнд года. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Медыякарпарацыі Кітая, у ім прынялі ўдзел больш за 100 вядомых кампаній.
На думку арганізатараў, мэта мерапрыемства заключаецца ў тым, каб ажыццявіць важныя ўказанні Генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна па пераходзе ад лозунгу – «выраблена ў Кітаі» да лозунгу –«створана ў Кітаі».
На цырымоніі прысутнічаў намеснік кіраўніка аддзела прапаганды ЦК КПК, дырэктар Медыякарпарацыі Шэнь Хайсюн, які і ўзнагароджваў пераможцаў.
Пераможцамі конкурсу "Брэнд года" - 2019 сталі 10 кітайскіх кампаній, такіх як CRRC, China Mobile, CASC, GELLY AUTO, Alibaba Group, KWEICHOW MOUTAI GROUP , Wahaha Group, GREE ELECTRIC APPLIANCES,INC.Of ZHUHAI, Tencent і Weichai Power Co., Ltd. Менавіта гэтыя прадпрыемствы шмат у чым вызначаюць перспектывы росту эканамічнай моцы краіны.
Узнагароду ў намінацыі «новыя вядомыя кітайскія брэнды топ-10» атрымалі: SZ DJI Technology Co., Ltd., Trumpchi, FANTAWILD, JUNLEBAO, app KUAISHOU, Tik Tok, JD, PDD, SF Holding і SIASUN Robot & Automation CO., LTD, якія прадэманстравалі тэндэнцыю бурнага росквіту кітайскіх брэндаў у новых галінах прамысловасці.
Кампанія Huawei была ўдастоена звання "Ганаровы Брэнд года". Дзякуючы імкненню да навукова-тэхнічнай інавацыі яна не проста дагнала, але і абагнала перадавыя прадпрыемствы, якія развіваюць тэхналогію 5G у свеце.