Сі Цзіньпін сустрэўся з ветэранамі, якія выйшлі на пенсію
  2019-12-17 10:41:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, члены ПК Палітбюро ЦК КПК Ван Хунін і Хань Чжэн сустрэліся ў Доме народных сходаў у Пекіне з ветэранамі працы, якія выйшлі на пенсію, і перадавымі калектывамі.

Сі Цзіньпін правёў сустрэчу з прадстаўнікамі перадавых кадраў-ветэранаў, якія выйшлі на пенсію.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Пекіне ў гонар 150 калектываў і 450 асоб, каб адзначыць іх выбітныя заслугі. Сі Цзіньпін павіншаваў удзельнікаў сустрэчы і заклікаў іх берагчы слаўнае мінулае, захаваць свой палітычны характар і працягнуць уносіць ўклад у рэалізацыю кітайскай мары аб нацыянальным адраджэнні.

У сваёй прамове на цырымоніі ўзнагароджання загадчык аргаддзела ЦК КПК Чэнь Сі адзначыў, што варта памятаць і перадаваць наступным пакаленням гістарычны ўклад і высакародны дух кадраў-ветэранаў. Чэнь Сі таксама заклікаў прыкладаць намаганні да таго, каб натхняць усіх членаў партыі і службовых асоб учынкамі перадавых кадраў-ветэранаў і адпаведных калектываў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040