У Кітаі павялічыўся аб'ём рознічнага і анлайн-продажу
  2019-12-17 14:22:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём рознічнага продажу спажывецкіх тавараў у Кітаі ў лістападзе вырас на 8%, склаўшы 3,8 трыльёна юаняў, сведчаць апублікаваныя 16 снежня даныя дзяржаўнага статыстычнага бюро Кітая. Паказчык апынуўся вышэйшым за прагноз на 0,8-працэнтных пункта. Статыстычнае бюро звязвае рост перш за ўсё з кітайскай "чорнай пятніцай", калі асноўныя пляцоўкі анлайн-гандлю ладзяць распродаж.

Рост рознічнага анлайн-продажу за першыя 11 месяцаў 2019 года склаў 16,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, дасягнуўшы 9,5 трыльёна юаняў.

Па выніках 2018 года аб'ём рознічнага продажу вырас на 9%, рост рознічнага анлайн-продажу склаў 23,9% -- 9 трыльёнаў юаняў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040