Гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая: У навінах аб Сянгане заходнія СМІ «перагінаюць палку»
  2019-12-18 08:53:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі двухмоўнага кітайска-італьянскага навінавага мабільнага прыкладання, 15 снежня генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн даў эксклюзіўнае інтэрв'ю тэлеканалу найбуйнейшага італьянскага камерцыйнага медыяхолдынга Mediaset TGCOM 24.

Калі вядучы спытаў, ці з'яўляюцца паведамленні кітайскіх і заходніх СМІ пра Сянган праўдзівымі і аб'ектыўнымі, Шэнь Хайсюн сказаў, што ў навінах аб Сянгане некаторыя заходнія СМІ "перагінаюць палку", патураючы аднаму з бакоў.

"Напрыклад, яны не паказваюць проціборства маладых людзей з паліцыяй і простымі людзьмі, а здымаюць толькі дзеянні ў адказ паліцэйскіх, а потым кажуць, што паліцыя збівае студэнтаў. У Сянгане прававое грамадства, як жа ў гэтым выпадку паліцыя можа спецыяльна займацца збіццём студэнтаў!?",- сказаў Шэнь Хайсюн.

"Факт у тым, што гэтыя маладыя людзі спачатку здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні. Сёння падзеі ў Сянгане паступова сходзяць на нішто. У гэтым працэсе цэнтральны ўрад строга прытрымліваецца асноўнага палітычнага курсу "адна краіна-дзве сістэмы", - адзначыў Шэнь Хайсюн.

"У той жа час я лічу, што грамадская незадаволенасць некаторых маладых сянганцаў у поўнай меры прадэманстравала крайні характар сацыяльнага ладу капіталістычнай сістэмы і разрыў паміж багатымі і беднымі пластамі насельніцтва. Чаму Шэньчжэнь, які знаходзіцца па іншы бок Сянгана, выдатна развіваецца, нават абганяючы Сянган па ВУП? ",- задаў рытарычнае пытанне Шэнь Хайсюн. "У гэтым якраз і выявіліся перавагі сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай", - дадаў ён.

«Падзеі ў Сянгане дазволілі розным слаям грамадства кантынентальнага Кітая яшчэ лепш усвядоміць, што трэба шанаваць цяперашні грамадскі лад, высока шанаваць цяперашнія ўмовы развіцця, упарта працаваць, займацца эканомікай, умацоўваючы ўпэўненасць ва ўласных сілах", - падсумаваў генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая.

Па яго словах, «падзеі ў Сянгане – гэта дрэнна, але, кажучы пра грамадскасць кантынентальнага Кітая, цяпер яшчэ больш умацаваліся усеагульнае яднанне і згуртаванасць».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040