За 2019 год у Кітаі апрацавана 60 млрд. пасылак экспрэс-дастаўкі
  2019-12-18 16:29:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З пачатку года і па стане на 16 снежня агульная колькасць пасылак, дастаўленых службамі кур'ерскай дастаўкі Кітая, перавысіла 60 млрд. адзінак. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае паштовае ўпраўленне КНР, якое ажыццяўляе маніторынг адпраўленняў у рэжыме рэальнага часу.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР Фэн Ліху паведаміў, што колькасць Экспрэс-пасылак на душу насельніцтва сёлета перавысіла 42 адзінкі. Рынак экспрэс-дастаўкі Кітая імкліва расце на працягу апошняга дзесяцігоддзя, у сектары паслуг экспрэс-дастаўкі дзейнічае больш за 20 тыс. кампаній, у якіх працуюць звыш 3 млн. чалавек.

Паводле даных Упраўлення, у сельскіх населеных пунктах па ўсім Кітаі адкрыта больш за 30 тыс. пунктаў экспрэс-дастаўкі, якія ахопліваюць 96% усіх малых паселішчаў краіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040