На мерапрыемстве па дэманстрацыі дасягненняў у галіне навукі і тэхнікі, арганізаваным Усекітайскім навукова-тэхнічным таварыствам, быў прадстаўлены спіс 10 важнейшых навукова-тэхнічных дасягненняў Кітая 2019 года.
Гэты спіс выглядае наступным чынам:
1. Мяккая пасадка кітайскай беспілотнай станцыі «Чан'э-4» у раёне Паўднёвага полюса Месяца;
2. Прадстаўленне кітайскімі навукоўцамі і іх калегамі з Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі першага ў свеце фотаздымка «цені» чорнай дзіркі;
3. Запуск Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыяй (CASC) ракеты-носьбіта «Чанчжэн-11» з марской платформы ў Жоўтым моры;
4. Выдача Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР чатыром кампаніям камерцыйных ліцэнзій на прадастаўленне тэлекамунікацыйных паслуг сеткі мабільнай сувязі 5G;
5. Прапанова навуковым калектывам пад кіраўніцтвам Ту Юю варыянту рашэння праблемы па ўстойлівасці да артэмізініну супраць малярыі;
6. Распрацоўка кітайскімі даследчыкамі гібрыднага AI-чыпа для «стымулявання развіцця AGI»;
7. Увядзенне ў эксплуатацыю ў Шэньчжэне тунэльнага-праходчай шчытавой машыны «Чуньфэн»;
8. Уручэнне старшынёй КНР Сі Цзіньпінам дзяржаўных узнагарод і прысваенне дзяржаўных ганаровых званняў 42 навукоўцам, якія ўнеслі адметны ўклад у развіццё краіны;
9. Атрыманне касмічным тэлескопам «Хабл» першага здымка міжзоркавай каметы 2I/Барысава;
10. Выкананне кітайскімі навукоўцамі эксперыменту, які сімуліруе працэсы лунання над паверхняй, пазбягання перашкод і спускання для пасадкі на Марс касмічнага зонда. - Р -