Даходы кітайскай гульнявой індустрыі за год перавысілі 310 млрд юаняў
  2019-12-19 16:02:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём рынку гульнявой індустрыі ў Кітаі ў адыходзячым годзе перавысіў 310 млрд юаняў - на 10,6% больш леташняга. Як паведамляе незалежная гульнявая платформа CNG, фактычны даход ад продажаў дасягнуў 233 млрд юаняў (+8,7%); на мабільныя гульні ў гэтай суме прыпадае 151,3 млрд юаняў (+13%).

Паспяховым год стаў для самастойна распрацаваных кітайскімі кампаніямі гульняў, якія выйшлі за мяжой: іх прададзена на 11,19 млрд долараў ЗША (+16,7%), асноўную цікавасць праяўляюць Злучаныя Штаты, Японія, Рэспубліка Карэя, Брытанія і Германія.

Аб'ём рынку індустрыі кіберспорту ў Кітаі склаў 97 млрд юаняў, павялічыўшыся за год на 16,2%.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040