Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што ў курсу «адна дзяржава, два лады» -- вялікія задачы і доўгатэрміновыя перспектывы. Ён спадзяецца, што адміністрацыя новага склікання і розныя колы грамадства працягнуць павышэнне ўзроўню кіравання, будуць садзейнічаць здароваму і ўстойліваму эканамічнаму развіццю, палепшаць гарантыі і ўзровень жыцця насельніцтва, паспрыяюць сацыяльнай гармоніі і стабільнасці і выведуць развіццё Аамэня на новую ступень.
Сі Цзіньпін адзначыў неабходнасць праявы перавагі сінтэзу кітайскай і еўрапейскай культуры, стымулявання міжнародных гуманітарных зносін і садзейнічання глабальнаму культурнаму дыялогу. - Р -