20 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін прысутнічаў на ўрачыстым сходзе з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня (Макаа) пад юрысдыкцыю Кітая і інаўгурацыі кіраўніка адміністрацыі асаблівага адміністрацыйнага раёна Аамэнь 5 склікання. У сваім выступленні на ўрачыстасці старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў, што пасля вяртання Сянгана і Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая, усе пытанні парадку дня гэтых асаблівых адміністрацыйных раёнаў датычацца ўнутранай палітыкі Кітая, для гэтага не патрабуецца ўмяшанне ніякіх знешніх сіл. Воля кітайскага ўрада і народа абараняць нацыянальны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы развіцця – непахісная, як скала.