Сі Цзіньпін: За апошнія 20 гадоў Аамэнь знаходзіцца на самым бліскучым этапе ў гісторыі свайго развіцця
  2019-12-20 11:40:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 снежня раніцай у аамэньскім спарткомплексе Паўднёва-Усходняй Азіі адбыўся ўрачысты сход з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая і інаўгурацыя кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага Адміністрацыйнага раёна Аамэнь 5-га склікання. На імпрэзе выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён пацвердзіў, што за апошнія 20 гадоў Аамэнь знаходзіцца на самым бліскучым этапе ў гісторыі свайго развіцця.

Сі Цзіньпін адзначыў, што за 20 гадоў тут умацаваны канстытуцыйны лад і сістэма кіравання, заснаваная на Канстытуцыі КНР і Асноўным законе КНР «Аб САР Аамэнь". Аамэнь рашуча абараняе права ўсебаковага кіраўніцтва цэнтральнага ўрада і належным чынам карыстаецца правам высокай ступені аўтаноміі. Адміністрацыйныя, заканадаўчыя і судовыя органы выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з законам, належным чынам падтрымліваюць узаемадзеянне і абараняюць паўнамоцтвы кіраўніка адміністрацыі Аамэня. Жыхарам у поўнай меры гарантаваны шырокія правы і свабоды ў адпаведнасці з законам.

Эканоміка спецыяльнага раёна дасягнула небывалага скачка ў развіцці, умовы жыцця людзей працягваюць паляпшацца. Удзел у сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху» і будаўніцтве рэгіёна «Вялікага заліва» (Гуандун-Сянган-Аамэнь) дасягнула значнага прагрэсу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040