У студзені-лістападзе 2019 года грузаабарот праз парты ў Кітаі вырас на 8,3 працэнта
  2019-12-23 09:57:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд са студзеня па лістапад 2019 года грузаабарот праз парты Кітая вырас на 8,3% у гадавым вылічэнні да 12,7 млрд тон, сведчаць афіцыйныя даныя.

Паводле статыстыкі, за першыя 11 месяцаў знешнегандлёвы грузаабарот склаў 3,96 млрд тон, павялічыўшыся на 4,7 % у гадавым выражэнні.

Між тым, аб'ём кантэйнерных перавозак праз кітайскія парты за названы перыяд вырас на 4,5 % і склаў каля 239,5 млн TEU / 20-футавы эквівалент /.

Нагадаем, што ў пачатку гэтага года Міністэрства транспарту КНР вырашыла ўключыць у статыстыку паказчыкі ўсіх партоў краіны, а не толькі буйных.

Рост грузаабароту праз парты краіны адбыўся на фоне няўхільнага павелічэння аб'ёму грузаперавозак водным транспартам, які за першыя 11 месяцаў бягучага года падняўся на 6,3 % у гадавым вылічэнні да 6,8 млрд тон.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040