Інвестыцыі Кітая ў аўтамабільныя дарогі і водныя шляхі выраслі на 2,9% у студзені-лістападзе 2019 года
  2019-12-23 10:00:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У перыяд са студзеня па лістапад 2019 года ў Кітаі назіраўся ўстойлівы рост аб'ёму капіталаўкладанняў у асноўныя фонды ў сферы аўтамабільных дарог і водных шляхоў, сведчаць афіцыйныя даныя.

Паводле статыстыкі Міністэрства транспарту КНР, у студзені-лістападзе агульны аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды ў сферы аўтамабільных дарог і водных шляхоў дасягнуў 2,16 трлн юаней / каля 294 млрд. долараў /, што на 2,9 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У прыватнасці, аб'ём інвестыцый у праекты адносна ўнутраных рэк краіны павялічыўся на 7,5 працэнта і дасягнуў 54,75 млрд юаняў, у той час аб'ём капіталаўкладанняў у галіне будаўніцтва аўтамабільных дарог за названы перыяд вырас на 1,9 % да 2,02 трлн юаняў.

Статыстычныя дадзеныя таксама паказваюць, што за першыя 11 месяцаў гэтага года зарэгістраваныя ў цэнтральных рэгіёнах краіны тэмпы росту інвестыцый у асноўныя фонды ў сферы аўтамабільных дарог і водных шляхоў дасягнулі 6,7 % у гадавым вылічэнні, што было нашмат вышэй, чым у заходніх і ўсходніх рэгіёнах Кітая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040