Навагодні зварот 2020 года генеральнага дырэктара Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюна да замежнай аўдыторыі
  2020-01-01 16:00:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дарагія сябры!

2020 - гэта лічба, якая абяцае поспех і дабрабыт, па-кітайску гэтыя лічбы сугучныя двойчы сказанай фразе «люблю цябе». Напярэдадні Новага 2020 года я ад імя Медыякарпарацыі Кітая хацеў бы павіншаваць вас з Новым годам!

Гісторыя чалавецтва складаецца з шэрагу імгненняў, многія імгненні 2019 года ўжо адбіліся ў добрай памяці. 1 кастрычніка мы ўрачыста адзначылі 70-годдзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Дзякуючы дакументальнаму серыялу «Ідзём па вялікім шляху», відэа з параду ў прамым эфіры ў зверхдакладным адлюстраванні 4K «Тут і цяпер: ваенны парад-2019», падрыхтаванымі Медыякарпарацыяй Кітая на розных мовах, вы, дарагія сябры, прынялі ўдзел у сапраўднай «імпрэзе аўдыёвізуальнага раду», разам з намі падзяліўшы перыпетыі няпростай гісторыі Новага Кітая за 70 гадоў. Я асабіста атрымаў шчырыя віншаванні ад многіх сяброў з усяго свету. Так, у сваім электронным пасланні італьянскі кітаезнаўца Франчэска Марынгія адзначае: "Хачу павіншаваць вас з бліскучымі дасягненнямі, здзейсненыя Новым Кітаем за 70 гадоў. Думаю, што ў кітайскага народа ёсць усе падставы для гонару ».

У мінулым годзе мы імкнуліся «лавіць» кожнае яркае імгненне прасоўвання Кітая наперад па намечаным шляху, каб паказаць свету праўдзівы, шматгранны і поўны вобраз Кітая ў новую эпоху. Выкарыстоўваючы фармат сувязі 5G, раздзяленне 4K / 8K, штучны інтэлект і іншыя тэхналогіі і фарматы сувязі, мы з поспехам правялі рэпартажы з такіх важных падзей, як Форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве «Адзін пояс і адзін шлях», Міжцывілізацыйны дыялог Азіі, урачыстасці з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая і інш. Мы падрыхтавалі падборкі кароткаметражных відэа на розных мовах - «Любімыя выказвання Сі Цзіньпіна», «Калі б нацыянальныя скарбы маглі гаварыць», якія расчынілі перад вамі акно для паглыбленага разумення каштоўнасцяў і ідэалаў Кітая у новаю эпоху, а таксама яго старажытнай гісторыі і культуры. Мерапрыемства для нашай замежнай аўдыторыі «Наперад разам з Кітаем», крэатыўная мультымедыйная акцыя «Мы разам», а таксама нашы «раскручаныя медыйшчыкі», што вяшчаюць ў сетцы на розных мовах, спрыялі таму, што многія з нашых сяброў сталі сапраўднымі «фанатамі Кітая».

Прайшло толькі 2 гады з моманту ўтварэння Медыякарпарацыі Кітая, але мы ўжо глыбока ўсвядомілі, што ў цяперашнюю эпоху Інтэрнэту таго, хто не імкнецца наперад, - чакае адкат, а павольнае прасоўванне - гэта таксама рэгрэс. Цвёрда запомніўшы запавет старшыні Сі Цзіньпіна «на аснове правільнага падыходу імкнуцца да інавацый, належным чынам ствараць і выкарыстоўваць новыя медыя і новыя платформы інфармацыйнага распаўсюджвання", мы прытрымліваемся развіцця за кошт інавацый і паскоранымі тэмпамі імкнемся да таго, каб стаць першакласным сусветным вядучым медыя новага тыпу. У адыходзячым годзе мы распрацавалі і запусцілі адзіную ў Кітаі вядучую дзяржаўную медыя-лабараторыю па вытворчасці і распаўсюджванні аўдыёвізуальнага кантэнту звышвысокага раздзялення; прыклалі максімум намаганняў для стварэння новай аўдыёвізуальнай медыйнай базы аўтаномнага кіравання - новай медыйнай пляцоўкі 5G «Яншыпінь» («Відэа-кантэнт Медыякарпарацыі»); цалкам запусцілі абноўленую версію вяшчання з улікам больш эфектыўнага развіцця, прадставіўшы больш за 200 рубрык і праграм высокай якасці, каб выразны гук і яркі відэарад нашых праграм змог уразіць аўдыторыю і спадабацца ёй.

Усебаковы, аб'ектыўны і справядлівы падыход у асвятленні актуальных агульнасусветных праблем - гэта няўхільнае правіла ў нашай працы, якога мы строга прытрымліваемся. На аснове адкрытасці і з пазіцый супрацоўніцтва мы вядзем раўнапраўны дыялог з калегамі з Кітая і з усяго свету. У 2019 годзе мы падтрымлівалі сталыя зносіны з калегамі больш за 150 сусветных СМІ, у тым ліку «Асашыэйтэд Прэс», агенцтва «Рэйтэр», «Франс Прэс» і BBC, умацаваўшы паразуменне і пашырыўшы кола нашых сяброў.

Аднак я з жалем заўважаю, што некаторыя заходнія СМІ, па невядомых прычынах, распавядаючы пра важныя падзеі ў Кітаі, праяўляюць «адвольную слепату», выдаюць навіны, заснаваныя на абрывачных звестках, плётках і ілжывых чутках. Гэта прыводзіць да грубага скажэння праўды і фактаў, а некаторыя інфармацыйныя паведамленні падобныя на вымыслы з разраду мастацкай прозы. Мы лічым, што факты - гэта аснова інфармацыйнага распаўсюджвання, калі распавядаць пра падзеі, зыходзячы са здагадак, блытаць выпуск навін з напісаннем рамана, гэта нанясе сур'ёзны ўрон па ступені грамадскага даверу любога СМІ. Таму папярэджанне аб неабходнасці прытрымлівацца прафесійнай этыкі адрасавана ўсім тым, хто кіруе медыя-структурамі.

Англійскі пісьменнік 18-га стагоддзя Уільям Хэзліт сказаў фразу, якая стала крылатай: «Прадузятасць - дзіця невуцтва». Медыякарпарацыя Кітая працягне прытрымлівацца аб'ектыўнага і справядлівага падыходу ў інфармацыйным распаўсюджванні, каб данесці да міжнароднай супольнасці голас праўды, заснаванай на фактах, голас справядлівасці!

Кітайскі паэт дынастыі Тан Чжан Цзюлін напісаў такія радкі: «Роднасныя душы не ведаюць адлегласцяў, і тысяча лі для іх не перашкода!» Тое, што мы сустрэліся на гэтай Планеце - само па сабе лёс. Так, калі я быў у Бразіліі і Аргентыне, я з радасцю ўбачыў кветкі якаранды і бугенвіліі, такія ж ёсць і ў кітайскай правінцыі Гуандун, дзе я працаваў, я чуў такія ж як і ў Кітаі крыкі перасмешніка; у Італіі і Іспаніі я разам з калегамі спрабаваў салодкае віно, такое ж у нас дома робяць з клейкага рысу, еў лустачкі вяндліны… паняцце «глабальная вёска» я адчуў так канкрэтна і блізка! Таму для людзей з адной «вёскі» няма прычын для таго, каб яны не размаўлялі адзін з адным, не вялі гутарак, не абменьваліся думкамі. Я цалкам упэўнены, што ў медыяпаведамленні трэба пазбавіцца ад адчужэння і прадузятасцяў, каб як мага больш людзей станавіліся блізкімі сябрамі.

2020 год будзе вырашальным у поўным дасягненні сярэднезаможнага грамадства ў Кітаі, гэта таксама і год канчатковага пераадолення галечы ў нашай краіне з насельніцтвам 1,4 мільярда чалавек. Медыякарпарацыя Кітая, зыходзячы з прафесійных арыенціраў імкнення да дасканаласці і ідэалаў у працы, будзе весці хроніку эпохі, каб распавесці вам яшчэ больш гісторый, што адбыліся ў Кітаі і ў свеце, каб даць яшчэ больш пазітыўнай энергіі прасоўванню да стварэння глабальнай супольнасці адзінага лёсу.

Няхай у 2020-м у свеце пераможа любоў!

Жадаю шчасця Кітаю, нашаму свету і ўсім вам!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040