Кітай знізіць працэнт RRR на 50 базісных пунктаў
  2020-01-02 10:35:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Народны банк Кітая абвясціў пра рашэнне знізіць працэнт адлічэнняў у рэзервовы фонд па ашчадных укладах /reserve requirement ratio, RRR/ у грашова-фінансавых установах краіны на 50 базісных пунктаў з 6 студзеня ў мэтах падтрымкі развіцця рэальнага сектара эканомікі.

Гэты крок скароціць наяўныя сродкі, якія крэдыторы павінны трымаць у якасці рэзерваў, вызваліўшы каля 800 млрд юаняў доўгатэрміновай ліквіднасці для ўмацавання эканомікі і зніжэння кошту сацыяльнага фінансавання, паведаміў неназваны чыноўнік НБК.

Паводле яго слоў, гэта кампенсуе ўплыў попыту на наяўныя грошы напярэдадні Свята вясны, і агульная ліквіднасць у банкаўскай сістэме будзе ў асноўным стабільнай.

Чыноўнік падкрэсліў, што ўраўнаважаная манетарная палітыка ў Кітаі не змянілася. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040