У Кітаі ўступіла ў сілу 10-гадовая забарона на вылаў рыбы ў рацэ Янцзы
  2020-01-02 14:59:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі ўступіла ў сілу 10-гадовая забарона на вылаў рыбы ў ключавых раёнах ракі Янцзы з мэтай абараніць біяразнастайнасць у самай доўгай воднай артэрыі краіны, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі КНР. Уведзеная забарона будзе дзейнічаць у 332 запаведных зонах. Апроч таго, не пазней за 1 студзеня 2021 года забарона распаўсюдзіцца на ўсе натуральныя водныя шляхі Янцзы, а таксама яе асноўныя прытокі.

Мараторый на вылаў рыбы разглядаецца ў якасці ключавой меры па барацьбе з высільваннем біялагічных рэсурсаў і зніжэннем біяразнастайнасці Янцзы, якія ўзніклі пад ціскам дзейнасці чалавека, уключаючы празмерны вылаў рыбы, забруджванне і збудаванне плацін, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Юй Канчжэнь.

Пагаршэнне стану біялагічнай сістэмы знізіла маштабы рыбнай здабычы на Янцзы, якая зараз дае ўсяго 0,32% агульнага аб'ёму прадукцыі прэснаводнай аквакультуры Кітая. Паводле ацэнкі, 10-гадовая забарона закране больш за 110 тыс. рыбалавецкіх суднаў і 280 тыс. рыбакоў у 10 правінцыях, размешчаных уздоўж ракі Янцзы. Міністэрства паабяцала, што прадаставіць ім паслугі па сацыяльным забеспячэнні, фінансавую падтрымку, а таксама магчымасці прафесійнай перападрыхтоўкі тых рыбакоў, якім давядзецца прыстасоўвацца да новага ладу жыцця. У прыватнасці, былыя рыбакі змогуць патруляваць і абараняць раку ў якасці членаў каманды, якая выконвае забарону на лоўлю рыбы, сказаў Юй Канчжэнь. Паводле яго слоў, таксама будуць прыкладзены намаганні па ахове рэдкіх відаў і ўзмацненні маніторынгу за воднай флорай і фаўнай ракі, а таксама па паляпшэнні стратэгій абароны і кіравання ў рэчышчы дасягнення прагрэсу ў аднаўленні біялагічных рэсурсаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040