Развіццё Кітая робіць унёсак у прагрэс усяго свету
  2020-01-02 15:01:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім навагоднім звароце падвёў вынікі развіццю Кітая за 2019 год і падзяліўся сваімі поглядамі на перспектывы кітайскай эканомікі і грамадства ў новым годзе.

Мінулы 2019 год аказаўся не простым, як для Кітая, так і для ўсяго свету ў цэлым. Падняў галаву унілатэралізм - палітыка аднабаковых дзеянняў. Абвастрыліся міжнародныя гандлёвыя трэнні. Свет пільна сачыў за тым, як другая па велічыні ў свеце эканоміка КНР зможа справіцца з ціскам звонку, своечасова ажыццявіць мэты развіцця, падтрымаць рост сусветнай эканомікі.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы даў адказ на гэтыя пытанні: як чакаецца, па выніках 2019 года ВУП Кітая наблізіцца да 100 трлн юаняў, ВУП на душу насельніцтва дасягне 10 тысяч долараў ЗША. Гэта прывядзе да павышэння ўнутранага спажывання ў КНР, што створыць новыя магчымасці для бізнесу з усяго свету.

Нагадаем, што ў 2012 годзе ВУП Кітая перавысіў 50 трыльёнаў юаняў, у 2018 годзе - 90 трыльёнаў. У прыватнасці, у 2019 годзе ВУП Кітая павялічыўся адразу на 10 трыльёнаў юаняў. Гэта складае ВУП Аўстраліі за ўвесь 2018 год. Гэта паслужыла добрым сведчаннем таго, што не змянілася асноўная тэндэнцыя развіцця кітайскай эканомікі - стабільна і паступальна расці ў доўгатэрміновай перспектыве. Кітай па-ранейшаму застаецца моцным рухавіком росту сусветнай эканомікі.

Поспехі развіцця, дасягнутыя Кітаем за 2019 год, стаяць на трох кітах: гэта рэформы, адкрытасць знешняму свету і інавацыі. Сі Цзіньпін у сваім навагоднім звароце адзначыў, што Кітай бесперапынна прасоўвае высакаякаснае развіццё. На больш чым 2 трыльёны юаняў была зніжана падатковая нагрузка на бізнес. Былі створаны некалькі новых зон свабоднага гандлю. Быў створаны «кітайскі NASDAQ» - запушчаная 22 ліпеня на Шанхайскай фондавай біржы платформа гандлю акцыямі высокатэхналагічных кампаній. Кітайская місія «Чан'е-4» упершыню за ўсю гісторыю чалавецтва высадзіла месяцаход на адваротным баку натуральнага спадарожніка Зямлі. Запушчана ў камерцыйную эксплуатацыю сувязь пятага пакалення 5G. Кітай у чарговы раз даказаў свету, што палітыка рэформаў і адкрытасці - не пустыя словы, а канкрэтныя дзеянні.

Кітай гатовы дзяліцца поспехамі свайго развіцця з усім светам. Сведчанне таму - 283 новых праекта на суму ў 64 мільярда долараў ЗША, абвяшчэння па якіх замацаваны па выніках высокага форуму ініцыятывы «Аднаго пояса, аднаго шляху». Сведчанне таму - дагаворы на 71 млрд 130 мільёнаў долараў ЗША, падпісаныя па выніках 2-й Кітайскай міжнароднай выставы імпартных тавараў.

Усё гэта сведчыць аб тым, што адкрыты Кітай дае ўсё больш і больш дывідэндаў развіцця ўсяму свету. Па выніках 2019 года колькасць краін, якія ўсталявалі дыпадносіны з КНР, дасягнула 180, што добра кажа пра шырокае прызнанне ролі Кітая на міжнароднай арэне.

У 2020 годзе Кітай завершыць ўсебаковую пабудову грамадства сярэдняга дастатку, ліквідуе галечу. Толькі у 2019 годзе 340 кітайскіх паветаў развіталіся з беднасцю, больш за 10 мільёнаў чалавек выведзеныя з-за рысы абсалютнай беднасці. У новым 2020 годзе краіна цалкам ліквідуе галечу. Гэта будзе не проста кітайскі цуд - гэта будзе магутны сігнал да сусветнай перамогі над галечай.

У 2020 годзе Кітай працягне дбаць аб пабудове глабальнай супольнасці адзінага лёсу ў мэтах стварэння лепшай будучыні для ўсяго свету. Гэта - свядомы і адказны выбар КНР, гэта - абяцанне Кітая ўсяму свету ў новым годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040