Кітайскія вытворцы тэлефонаў падлічылі выдаткі на распрацоўкі, звязаныя з укараненнем 5G
  2020-01-03 16:45:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канкурэнцыю за лідарства ў засваенні 5G уступаюць ўсё больш краін. Асабліва актыўныя кітайскія кампаніі: укараняюць технлогію ў мабільную сувязь, чыпы, узводзяць базавыя станцыі і фарміруюць сеткі.

З паскарэннем камерцыялізацыі сувязі пятага пакалення працэс у новым годзе, несумненна, увойдзе ў кульмінацыю. Пакуль у свеце ёсць тры дзесяткі мабільных аператараў і больш за сорак вытворцаў тэрміналаў - па прагнозах, якраз па гэтым кірунку ад Кітая варта чакаць найбольшай колькасці навін гэтай сферы. Паводле дадзеных НДІ CAICT, камерцыйнае выкарыстанне 5G укаранёна ў 32 краінах і рэгіёнах - створана 60 сетак, якія абслугоўваюць кліентаў на камерцыйнай аснове. Найбольшыя поспехі паказваюць Злучаныя Штаты, Рэспубліка Карэя, Кітай і шэраг краін Еўропы. Цесная інтэграцыя 5G і відэасэрвісаў спрыяе хуткаму росту колькасці карыстальнікаў.

З пачаткам камерцыйнага выкарыстання 5G кітайскія вытворцы мабільных тэлефонаў павялічваюць інвестыцыі ў даследаванні. OPPO інвеставала 50 мільярдаў юаняў за тры гады, інжынерны штат фірмы дасягнуў 10 тысяч супрацоўнікаў; vivo выдаткавала 10 мільярдаў юаняў толькі ў мінулым годзе; Xiaomi за тры гады ўклала ў распрацоўкі 11,1 млрд юаняў; Huawei прасоўвае развіццё экасістэмы HMS і стварае прыкладанні, не звязаныя з Google; навукова-даследчы персанал HarmonyOS дасягнуў 5000 чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040