Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве не адбудзецца, пакуль ЗША будуць прытрымлівацца варожай палітыкі; да таго часу Пхеньян працягне распрацоўку стратэгічных узбраенняў. Каментуючы гэта, спікер кітайскага МЗС адзначыў, што працяг дыялогу па праблеме карэйскага паўвострава адпавядае агульным інтарэсам бакоў. Гэн Шуан адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі непрымальныя дзеянні, якія могуць узмацняць напружанасць сітуацыі і перашкаджаць дыялогу. Кітайскі бок спадзяецца, што КНДР і ЗША змогуць пайсці на кансультацыі, рухацца насустрач адзін аднаму, актыўна шукаць спосабы выхаду з тупіка, прыкладаць практычныя намаганні для садзейнічання вырашэнню праблемы Карэйскага паўвострава палітычным шляхам.