Кітайскі месяцаход "Юйту-2" пераадолеў 357 метраў па паверхні адваротнага боку Месяца
  2020-01-06 10:32:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі месяцаход "Юйту-2" пераадолеў 357,695 метра па паверхні адваротнага боку Месяца, каб правесці навуковыя даследаванні яго нязведанай тэрыторыі.

Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда "Чан'э-4" у чацвер завяршылі працу ў 13-ы месячны дзень і перайшлі ў рэжым сну з прыходам месячнай ночы, паведамілі ў Цэнтры месячных даследаванняў і касмічнай праграмы Кітайскага касмічнага ўпраўлення.

Навуковыя прыборы на пасадачным модулі і месяцаход працавалі па плане; месяцаход правёў даследаванні ў некалькіх кропках зандзіравання, зрабіў здымкі і здзейсніў інфрачырвоны здымак камня на паверхні натуральнага спадарожніка Зямлі, паведамілі ў цэнтры.

Зонд "Чан'э-4" быў запушчаны 8 снежня 2018 года, ён здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс – Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040