У Кітаі адзначаны ўстойлівы рост індустрыі праграмнага забеспячэння
  2020-01-06 10:46:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Індустрыя праграмнага забеспячэння Кітая прадэманстравала ўстойлівы рост як даходаў, так і прыбытку за першыя 11 месяцаў 2019 года.

Паводле даных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у студзені-лістападзе мінулага года агульны аб'ём даходаў індустрыі праграмнага забеспячэння Кітая дасягнуў 6,46 трлн юаняў / каля 922,9 млрд. долараў /, што на 15,5 % больш, чым годам раней.

Разам з гэтым, прыбытак галіны вырас на 11 працэнтаў у гадавым вылічэнні да 826 млрд юаняў.

За названы адрэзак часу экспарт кітайскіх прадпрыемстваў дадзенай індустрыі склаў 42,2 млрд ам. дол. з ростам на 3,4 % у гадавым вылічэнні.

Таксама ў краіне зафіксаваны рост даходаў ад прадукцыі праграмнага забеспячэння і паслуг па інфармацыйных тэхналогіях на 13,8 і 17,4 % адпаведна, пры гэтым агульны аб'ём даходаў ад прадуктаў і паслуг па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі вырас на 12,8 % да 116,4 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040