Выстава "Пекін вачыма беларускіх фатографаў" адкрылася ў сталічным музеі "Дун'юэ"
  2020-01-08 13:18:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 студзеня ў сталічным мастацкім музеі "Дун'юэ" адкрылася выстава "Пекін вачыма беларускіх фатографаў". Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, намеснік начальніка Аддзела агітацыі сталічнай мэрыі Сюй Хэцзян, супрацоўнікі адміністрацыі раёна "Чааян" Пекіна, прадстаўнікі кітайскіх СМІ, дыпламаты пасольстваў замежных краін.

Творчы праект "Пекін вачыма беларускіх фатографаў" рэалізаваны пры падтрымцы часопіса "Пекін" і мэрыі сталіцы Кітая. У чэрвені 2019 года 5 вядомых беларускіх фатографаў – Сяргей Плыткевіч, Юры Вялітчанка, Арцём Кірэеў, Вольга Шукайла, Святлана Макарэвіч на працягу дзесяці дзён з дапамогай сваіх фотакамер назіралі і фіксавалі цікавыя моманты з жыцця Пекіна і яго жыхароў. Яны мелі магчымасць адлюстраваць розныя падзеі і паказаць сталіцу Паднябеснай у разнастайнасці з'яў, твараў, краявідаў. Кожны з беларускіх майстраў мае свой стыль і напрамак у фотамастацтве, таму і экспазіцыя атрымалася яркая і размаітая. Цікава і тое, што мастацтва суайчыннікаў, а таксама іх погляд на сталіцу Паднябеснай можна будзе літаральна на наступным тыдні ўбачыць і жыхарам Беларусі. 15 студзеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Пекін вачыма беларускіх фатографаў" у Мінску. А пакуль да 12 студзеня з экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў Пекінскім мастацкім музеі "Дун'юэ".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040