Кітай пачаў падрыхтоўку да правядзення клубнага ЧС па футболе 2021 года і Кубка Азіі па футболе 2023 года
  2020-01-08 17:55:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай сёння афіцыйна пачаў падрыхтоўчую работу да правядзення клубнага ЧС па футболе 2021 года і Кубка Азіі па футболе 2023 года.

Кіраўнік Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах фізкультуры і спорту КНР Гоу Чжунвэнь заявіў на пасяджэнні ў Пекіне, што Клубны чэмпіянат свету і Кубак Азіі стануць выдатнымі пляцоўкамі для дэманстрацыі дасягненняў Кітая ў галіне рэформаў і адкрытасці. "Нам неабходна ў бліжэйшы час заснаваць арганізацыйны камітэт, а таксама спрыяць будаўніцтву пляцовак для правядзення мерапрыемстваў. У той жа час мы будзем цесна ўзаемадзейнічаць з Міжнароднай федэрацыяй футбола і Азіяцкай канфедэрацыяй футбола, каб прадставіць гэтыя мерапрыемствы", -- дадаў ён.

Восем кітайскіх гарадоў былі абраныя для правядзення ў 2021 годзе новага турніру ў пашыраным складзе. Цырымонія адкрыцця і фінал клубнага чэмпіянату свету пройдуць у Шанхаі.

Кубак Азіі-2023 будзе ўключаць 24 лепшыя зборныя каманды кантынента, якія будуць змагацца за галоўны трафей на працягу месяца ў гарадах па ўсім Кітаі. У 2004 годзе Кітай ужо праводзіў Кубак Азіі, таму турнір 2023 года стане другім галоўным футбольным спаборніцтвам, якое пройдзе на тэрыторыі Кітая. Дзесяць кітайскіх гарадоў правядуць Кубак Азіі 2023 года, а матч-адкрыццё і фінал турніру пройдуць у кітайскай сталіцы.

Правядзенне галоўных міжнародных футбольных турніраў адзначана ў спісе прыярытэтных задач у рамках плана ўрада КНР 2015 года ў галіне рэфармавання і развіцця футбола ў краіне. Кітай спадзяецца да 2050 года краіна ператворыцца ў моцную футбольную дзяржаву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040