Каментарый: Пентагон дастаўляе Еўропе клопаты
  2020-01-09 15:19:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі заходніх СМІ, 3 студзеня беспілотнік ЗША нанёс нечаканы магутны ўдар па міжнародным аэрапорце сталіцы Ірака. Быў забіты камандуючы сіламі «Аль-Кудс» у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана генерала Сулейман і афіцэры КВІР. Вашынгтон такім чынам падліў масла ў агонь і маментальна прывёў да эскалацыі спрэчак з Іранам, а ў кароткатэрміновай перспектыве -- да краху Сумеснага ўсебаковага плана па іранскай ядзернай праблеме. 5 студзеня іранскі ўрад адмовіўся ад ключавога абмежавання на колькасць цэнтрыфуг для ўзбагачэння ўрану, прадугледжанага планам.

Магчымыя контрмеры Ірана і іранскіх шыітаў ставяць пад сур'ёзную пагрозу асабістую бяспеку саюзнікаў ЗША ў НАТА, якія знаходзяцца ў Іраку. Між тым, у выпадку, калі паміж Вашынгтонам і Тэгеранам пачнуцца ўзброеныя канфлікты, гэта абавязкова нашкодзіць інтарэсам еўрапейскіх краін. Адразу пасля інцыдэнтаў назіралася асабліва рэзкае ваганне на глабальных фондавых біржах і бурны рост коштаў на золата і сырую нафту.

Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш папярэдзіў, што свет не вытрымае чарговай вайны ў раёне Персідскага заліва. Амерыканска-іранскі канфлікт, хутчэй за ўсё, затрымае перавозку нафтапрадуктаў праз Ормузскі праліў, што, у канчатковым рахунку, негатыўна адаб'ецца на эканоміцы шэрагу еўрапейскіх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040