Кітай цалкам адкрые рынак разведкі і здабычы нафты і газу для прыватных і замежных інвестараў
  2020-01-09 16:06:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы цалкам адкрыць свой рынак разведкі і здабычы нафты і газу, дазволіўшы прыватным айчынным прадпрыемствам, прадпрыемствам з замежным капіталам і іншым арганізацыям ажыццяўляць інвестыцыйную дзейнасць у гэтай галіне. Пра гэта 9 студзеня паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў Кітая.

Як гаворыцца ў паведамленні, зарэгістраваная ў Кітаі айчынная або замежная кампанія, кошт чыстых актываў якой не менш за 300 млн юаняў, мае права на атрыманне дазволу на разведку і распрацоўку радовішчаў нафты і газу ў адпаведнасці з наяўнымі нормамі. Пры вядзенні работ па разведцы і здабычы нафты і газу прадпрыемствы павінны выконваць правілы бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама валодаць адпаведнымі тэхнічнымі магчымасцямі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040