МЗС КНР: Кітайскі бок заклікае ўсе краіны выконваць прынцып адзінага Кітая
  2020-01-13 14:37:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітай выступае супраць любых формаў афіцыйных сувязяў паміж Тайванем і краінамі, якія маюць дыпламатычныя адносіны з Кітаем, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР і заклікаў краіны выконваць прынцып аднаго Кітая.

Вышэйназваная заява афіцыйнага прадстаўніка МЗС КНР Гэн Шуана прагучала пасля таго, як высокапастаўленыя чыноўнікі некаторых краін, якія маюць дыпадносіны з Кітаем, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію і Японію, павіншавалі Цай Інвэнь з вынікамі выбараў на пасаду кіраўніка адміністрацыі Тайваня.

Выбары на Тайвані з'яўляюцца ўнутранай справай Кітая, сказаў кітайскі дыпламат, падкрэсліўшы, што кітайскі бок з жалем адзначае і выступае рашуча супраць парушэнняў прынцыпу аднаго Кітая тымі краінамі, якія робяць падобныя крокі, і Кітай з гэтай нагоды ўжо зрабіў сур'ёзнае прадстаўленне.

Тайваньскае пытанне тычыцца ключавых інтарэсаў Кітая, сказаў Гэн Шуан.

"Мы выступаем супраць любых формаў афіцыйных сувязяў паміж Тайванем і краінамі, якія падтрымліваюць дыпадносіны з Кітаем", - сказаў ён, адзначыўшы, што прынцып аднаго Кітая - асноватворная норма, якая рэгулюе міжнародныя адносіны, а таксама ўсеагульны кансенсус міжнароднай супольнасці.

Кітай заклікае адпаведныя краіны добрасумленна выконваць прынцып аднаго Кітая, устрымлівацца ад любых адносін і абменаў з Тайванем на афіцыйным узроўні, належным чынам і з усёй асцярожнасцю дакранацца звязаных з Тайванем пытанняў, а таксама пазбягаць вельмі памылковых сігналаў, накіраваных выступаючым за "незалежнасць Тайваня" сілам, адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Ён дадаў, што гэтыя краіны павінны прымаць канкрэтныя меры па мірным развіцці адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, а таксама імкнуцца да захавання сваіх адносін з Кітаем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040