У Кітаі аб'ём падаткаў і збораў скароціцца на 2,36 трлн юаней
  2020-01-14 16:08:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках 2019 года ў Кітаі аб'ём падаткаў і збораў, як чакаецца, скароціцца на 2,36 трлн юаней, прагназуе Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Дзелавое асяроддзе было значна палепшана ў мінулым годзе для прадпрыемстваў дзякуючы выгадзе, атрыманай ад паніжэння падаткаў і збораў у апрацоўчай прамысловасці, а таксама на сярэдніх і малых прадпрыемствах, заявіў прадстаўнік МПІ на штогадовай нарадзе Кітайскага прамысловага эканамічнага форуму. Паводле яго звестак, скарочаныя падаткі ў апрацоўчай прамысловасці і сумежных галінах склалі амаль 70% гадавога аб'ёму зніжэння падаткаў на дабаўленую вартасць у краіне. Пры гэтым сукупная сума зніжэння падаткаў для малых і мікрапрадпрыемстваў дасягнула 250 млрд юаняў.

У мінулым годзе на рахунках фірмаў прыватнага сектара, малых і сярэдніх прадпрыемстваў было кампенсіравана больш за 600 млрд юаняў пратэрмінаваных плацяжоў, што адпавядае мэтам, пастаўленым у дакладзе аб рабоце ўрада Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040