Шанхай перапыніў адносіны пабрацімства з Прагай
  2020-01-15 11:08:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі мегаполіс Шанхай перапыніў адносіны пабрацімства з Прагай. Пра гэта заявіла ў аўторак гарадское ўпраўленне па замежных справах Шанхая.

Урад горада Прага неаднаразова дапускаў памылкі па пытанні Тайваня і іншых праблемах, якія тычацца ключавых інтарэсаў Кітая, груба ўмешваўся ва ўнутраныя справы Кітая, а таксама адкрыта парушаў прынцып аднаго Кітая, адзначаецца ў заяве названага ўпраўлення.

Гарадскі ўрад і насельніцтва Шанхая выказваюць рэзкі пратэст супраць гэтых дзеянняў Прагі, гаворыцца ў заяве.

З улікам пазбаўлення палітычнай перадумовы і падмурка для далейшага падтрымання кантактаў паміж двума гарадамі, урад Шанхая прыняў рашэнне неадкладна перапыніць адносіны пабрацімства і прыпыніць усе афіцыйныя сувязі з Прагай, гаворыцца ў заяве.

Узаемапавага, роўнасць і ўзаемная выгада - гэта аснова для адносін паміж КНР і Чэшскай Рэспублікай. Мы заклікаем гарадскія ўлады Прагі як мага хутчэй усвядоміць свае памылкі, прыняць практычныя меры для ліквідацыі негатыўнага ўздзеяння і вяртання да прынцыпу аднаго Кітая, адзначаецца ў заяве.

Шанхай і Прага сталі гарадамі-пабрацімамі ў траўні 2017 года. У сапраўдны момант Прага ўжо выключана са спісу гарадоў-пабрацімаў Шанхая, размешчанага на афіцыйным сайце кітайскага мегаполіса.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040