Новае кітайска-амерыканскае пагадненне скароціць фактары нявызначанасці ў глабальнай эканоміцы
  2020-01-16 11:33:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і КНР пачалі перамовы па другой фазе гандлёвага пагаднення. Першая завяршылася падпісаннем 15 студзеня дакумента, які рэгулюе спрэчныя пытанні, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лю Хэ і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Як патлумачыў Лю Хэ, пагадненне адпавядае правілам СГА, яно не накіравана супраць трэціх бакоў і не будзе негатыўна ўплываць на іх законныя правы і інтарэсы.

Пекін і Вашынгтон, якім удалося паэтапна спыніць гандлёвую вайну, зрабілі практычны крок да канчатковага вырашэння праблемы. Пагадненне закранае такія сферы, як абарона інтэлектуальнай уласнасці, спыненне прымусовай перадачы тэхналогій, павелічэнне аб'ёму закупак амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі, ліквідацыя бар'ераў для амерыканскіх фінансавых паслуг, спыненне валютных маніпуляцый, аднаўленне балансу ў гандлёвых адносінах паміж ЗША і Кітаем і ўрэгуляванне спрэчак паміж дзвюма найбуйнейшымі эканомікамі свету .

У кітайскім палітычным асяроддзі кажуць, што фінальны дакумент, які рыхтуецца, максімальна адказвае чаканням рынку і адпавядае агульным інтарэсам народаў дзвюх краін і ўсяго свету, будзе спрыяць міру і росквіту ў свеце. Чаканы эфект – дасягненне раўнавагі, прызнанне раўназначнасці і добрых якасцей адзін аднаго, вядзенне спраў выключна на ўзаемавыгадных умовах.

Ад паглыблення двухбаковага гандлёвага супрацоўніцтва да далейшага палягчэння доступу да рынкаў і бесперапыннай аптымізацыі бізнес-асяроддзя – увесь гэты працэс адпавядае агульнаму кірунку паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці Кітая, задачам развіцця кітайскай эканомікі і ўзроўню спажывання ў краіне.

Падпісанне гандлёвага пагаднення аслабіць напружанасць у двухбаковым гандлі і скароціць фактары нестабільнасці ў глабальным маштабе. Як распавёў віцэ-старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Рычард Кларыда, зніжэнне ўзроўню нявызначанасці ў гандлёвай палітыцы аказвае станоўчы ўплыў на эканамічныя перспектывы, будзе стабілізаваць сусветныя чаканні, умацоўваць давер, стымуляваць развіццё гандлю і інвестыцый, а таксама падтрымліваць цэласнасць глабальных вытворчых ланцужкоў і ланцужкі паставак.

Падпісанне першага этапу кітайска-амерыканскага пагаднення паказвае, што бакі могуць вырашыць рознагалоссі шляхам кансультацый. Гэты крок, зроблены Кітаем і Злучанымі Штатамі для спынення гандлёвай вайны, павысіць упэўненасць свету ў поўным вырашэнні рознагалоссяў дзвюх краін. Бакі павінны выконваць усе палажэнні новай дамовы і весці кансультацыі ў выпадку ўзнікнення праблем, ствараць умовы для ўрэгулявання рознагалоссяў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040