Кітай вывеў на прызначаную арбіту новы аптычны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі для камерцыйнага выкарыстання з касмадрома "Тайюань".
Спадарожнік, які належыць да групы спадарожнікаў Jilin-1, запушчаны пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2D" 15 студзеня ў 10:53 па пекінскім часе.
Новы спадарожнік, распрацаваны Кітаем, мае звышшырокі ахоп. Ён таксама здольны да высакахуткаснага захоўвання і перадачы даных. Спадарожнік будзе працаваць разам з іншымі 15-цю выведзенымі на арбіту спадарожнікамі сямейства Jilin-1.
У працэсе запуску таксама былі адпраўлены ў космас тры невялікія спадарожнікі. Гэта 325-ы запуск ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн". - Р -