Сі Цзіньпін заклікаў да актыўнай рэалізацыі эканамічнага калідора на карысць народаў Кітая і М'янмы
  2020-01-19 11:04:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 18 студзеня адзначыў, што стварэнне кітайска-м'янманскага эканамічнага калідора – адзін з прыярытэтаў сумеснай рэалізацыі бакамі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Шэраг праектаў эканамічнага калідора ўжо знаходзіцца на этапе рэалізацыі, іх больш хуткае выкананне прынясе рэальную выгаду народам дзвюх краін.

У той жа дзень прайшлі перамовы Сі Цзіньпіна і дзяржаўнага саветніка М'янмы Аун Сан Су Чжы. Бакі дамовіліся ўзмацняць узаемадзеянне ў рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», надаваць прыярытэтную ўвагу ключавым міждзяржаўным праектам, прыкладаць актыўныя намаганні ў рэалізацыі такіх праектаў, як фарміраванне асаблівай эканамічнай зоны ў порце Кяўкпю, прымежнай зоны эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі праекта «Новы горад Янгон », а таксама супрацоўніцтва ў мадэрнізацыі аўтатрас, чыгунак, электра- і энергетычнай інфраструктуры. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040