Кіраўнік МЗС Ірана выключыў магчымасць правядзення перамоў
  2020-01-20 15:32:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф выключыў магчымасць правядзення любых перамоў па новай ядзернай здзелцы. Пра гэта ў суботу паведаміла штодзённая газета Tehran Times.

"У далейшым мы не будзем весці перамовы аб новай здзелцы", -- заявіў днём раней М.Д.Зарыф падчас свайго візіту ў індыйскі горад Мумбаі для ўдзелу ў нарадзе, арганізаванай Індыйскай асацыяцыяй прамысловасці.

У рамках ядзернай здзелкі 2015 года, вядомай як Сумесны ўсеабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме, Іран пагадзіўся абмежаваць сваю дзейнасць у сферы ядзерных тэхналогій у абмен на спыненне санкцый краін Захаду і ААН. Аднак у траўні 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ініцыяваў выхад сваёй краіны з СУПД і ўвёў супраць Тэгерана паўнамаштабныя санкцыі. Ён настойвае на заключэнні новай дамовы з мэтай яшчэ большага абмежавання ядзернай праграмы Ірана. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040