Ван Ян падкрэсліў прыярытэтныя напрамкі работы ў пытаннях Тайваня
  2020-01-20 15:42:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) Ван Ян сёння падкрэсліў важнасць ажыццяўлення плана работы па справах Тайваня, які быў распрацаваны ЦК КПК, а таксама неабходнасць абароны прынцыпаў "мірнага ўз'яднання" і "адна дзяржава -- два лады".

Ван Ян, які таксама з'яўляецца членам ПК Палітбюро ЦК КПК, зрабіў такую заяву падчас нарады па справах Тайваня.

Разгледзеўшы працу па справах Тайваня ў 2019 годзе і пацвердзіўшы дасягнуты ў мінулым годзе актыўны прагрэс, Ван Ян папярэдзіў, што ў 2020 годзе сітуацыя паміж двума берагамі Тайваньскага праліва можа стаць больш складанай і пагрозлівай.

Ён заклікаў да намаганняў па ўзгадненні тэарэтычнай і практычнай дзейнасці з рашэннямі і планам работы па справах Тайваня, распрацаванымі ЦК КПК. Акрамя таго, Ван Ян падкрэсліў важнасць абароны прынцыпу аднаго Кітая і рашучага супраціўлення і недапушчэння сепаратысцкай дзейнасці па "незалежнасці Тайваня" ў любой яе праяве.

Ён таксама асабліва адзначыў неабходнасць ажыццяўлення мэтанакіраваных мер па павышэнні эфектыўнасці льготнай палітыкі ў дачыненні да тайваньскіх суайчыннікаў, а таксама прасоўвання абменаў сярод моладзі паміж двума берагамі Тайваньскага праліва дзеля стварэння лепшых умоў для маладых тайванцаў, якія плануюць вучыцца, праходзіць стажыроўку, адкрываць уласную справу ці працаваць у мацерыковай частцы Кітая.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040