Кітайскі навагодні гала-канцэрт, прысвечаны Году пацука, прыцягнуў увагу сотняў замежных СМІ
  2020-01-20 15:49:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Навагодні гала-канцэрт 2020 года», падрыхтаваны Медыякарпарацыяй Кітая, будзе прадстаўлены публіцы ў ноч з 24 па 25 студзеня-напярэдадні Новага года па традыцыйным кітайскім месяцовым календары. У праграме канцэрта -- мноства крэатыўных ідэй, прымяняюцца самыя розныя высокія тэхналогіі і новыя падыходы -- гэты факт прыцягнуў пільную ўвагу мноства міжнародных сродкаў масавай інфармацыі. Паводле папярэдніх даных, звыш 460 СМІ з больш чым 170 краін і рэгіёнаў свету зробяць спецыяльныя рэпартажы з нагоды гэтага грандыёзнага шоу.

Будучую навагоднюю праграму будуць трансляваць больш за 100 замежных тэлеканалаў, пляцовак новых медыя і кінатэатраў. Сярод іх каля 280 замежных СМІ з ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Бразіліі, Сінгапура, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Малайзіі, Тайланда, Лаоса і іншых краін будуць часткова або цалкам трансліраваць гэта пышнае святочнае шоу.

Акрамя гэтага, шматмоўная версія гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая ў фармаце фільма будзе паказана на тэлеканалах і нават выйдзе на экраны кінатэатраў больш чым 20 краін свету – Італіі, Аўстраліі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Егіпта, Індыі і інш.

Маштабна ўдзельнічае ў трансляцыі Расія. 24 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пляцоўцы расійска-кітайскага бізнес-парку адбудзецца прамая трансляцыя навагодняга гала-канцэрта з Кітая-арганізатары разлічваюць прыняць некалькі тысяч гледачоў. Для гэтага будуць створаны ўсе ўмовы – забяспечана адпаведная атмасфера, пачастункі, музыка і выступленні, феерверкі і г.д. мерапрыемства праводзіцца не толькі для кітайскай дыяспары, якая пражывае ў паўночнай сталіцы. Падчас мерапрыемства расійская аўдыторыя зможа лепш пазнаёміцца з традыцыямі і звычаямі святкавання традыцыйнага кітайскага Новага года.

Навагоднія гала-канцэрты праводзяцца з 1983 года – гэта неад'емная частка культурнай праграмы кожнай кітайскай сям'і, уключаючы этнічных кітайцаў за мяжой, калі жыхары і грамадзяне Паднябеснай збіраюцца ў цесным сямейным коле і весела адзначаюць свята. Гэта свайго роду аналаг расійскага навагодняга "Блакітнага агеньчыка" і іншых навагодніх канцэртаў.

Праграма канцэрта, а таксама яго трансляцыя арганізаваная Медыякарпарацыяй Кітая. Кітайскі навагодні гала-канцэрт уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса па аб'ёмах аўдыторыі. Арганізатары ўпэўненыя, што сёлета будзе пастаўлены новы рэкорд па колькасці тэлегледачоў.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040