Аб'ём экспарту сонечных батарэй кітайскай вытворчасці вырас на 47,5%
  2020-01-22 15:03:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём экспарту сонечных батарэй кітайскай вытворчасці ў мінулым годзе вырас на 47,5%. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, прыведзеныя ў справаздачы аб становішчы знешняга гандлю за 2019 год. Фотаэлектрычная прамысловасць КНР з'яўляецца самым уразлівым сектарам, апынуўшыся пад ударам міжнароднага гандлёвага канфлікту. Аднак доля прысутнасці фотаэлектрычнай прадукцыі кітайскай вытворчасці на сусветным рынку працягвае расці: з 50% у 2010 годзе да больш чым 70% у мінулым годзе.

Дзякуючы перадавым навуковым даследаванням і распрацоўкам і велізарным тэхнічным магчымасцям, кітайскія прадпрыемствы, якія дзейнічаюць у фотаэлектрычнай сферы, паспяхова асвойваюць сусветны рынак і прадастаўляюць новыя глабальныя паслугі і магчымасці, а таксама вядуць інвестыцыйную дзейнасць. Ужо звыш 30 падобных кітайскіх прадпрыемстваў пабудавалі свае заводы ў 20 краінах, іх прадукцыя шырока прадаецца па ўсім свеце.

У 2019 годзе палова з Топ-10 найбуйнейшых імпарцёраў-краін кітайскай фотаэлектрычнай прадукцыі -- гэта краіны, якія развіваюцца, у ліку якіх В'етнам, Індыя, Мексіка, Бразілія і інш. Захоўваючы рынкавую долю традыцыйных гандлёвых партнёраў, такіх як ЕС, АСЕАН і Японія, Кітай прыкладае актыўныя намаганні для раскрыцця патэнцыялу пачатковых рынкаў, дзякуючы чаму адзначаецца рост экспарту фотаэлектрычнай прадукцыі ў краіны ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях", у краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі і іншыя рэгіёны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040