Смартфоны, планшэты і тэлевізары Huawei будуць пастаўляцца з Harmony OS
  2020-01-22 16:15:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аперацыйная сістэма Harmony OS ужо гатовая і ў будучыні будзе прымяняцца ў розных прадуктах кампаніі: смартфонах, планшэтах і тэлевізарах. Пра гэта заявіў кіраўнік і заснавальнік кітайскай кампаніі Huawei Жэнь Чжэнфей, які ўпершыню за пяць гадоў прыляцеў у Давос на Сусветны эканамічны форум.

Зараз Harmony OS знаходзіцца на этапе паскоранага развіцця. Па прагнозах спецыялістаў, да канца гэтага года Harmony OS перасягне Linux і стане пятай па папулярнасці аперацыйнай сістэмай для мабільных прылад.

Жэнь Чжэнфей таксама паведаміў аб тым, што Huawei не стане распрацоўваць уласны аўтамабіль, але будзе супрацоўнічаць з вытворцамі аўто ў сферы мультымедыйных сістэм, сістэм абмену данымі з дарожнай інфраструктурай, 5G і інш.

 

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040