Далейшая мутацыя новага каранавіруса вельмі верагодная, пнеўманія новага тыпу мае перадумовы для глабальнага распаўсюджання
  2020-01-22 16:19:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Значнаму росту колькасці зафіксаваных выпадкаў заражэння пнеўманіяй новага тыпу ў апошнія дні спадарожнічае паглыбленне разумення прыроды каранавіруса, а таксама ўдасканаленне спосабаў дыягностыкі захворвання. Пра гэта 22 студзеня на прэс-канферэнцыі, наладжанай прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР, заявіў намеснік старшыні Дзяржкамітэта КНР па справах аховы здароўя Лі Бінь.

Цэнтрам заражэння выступае горад Ухань. У цяперашні час ужо зафіксавана перадача віруса паміж людзьмі, захварэлі таксама медработнікі, якія мелі кантакт з хворымі. Назіраецца распаўсюджанне віруса ў асобных мікрараёнах, паведаміў Лі Бінь, падкрэсліўшы важнасць кантролю над гэтым працэсам, бо ідзе маштабнае перамяшчэнне грамадзян па тэрыторыі КНР і за межы краіны ў святочныя дні традыцыйнага кітайскага Новага года.

Паводле яго слоў, міністэрства і ведамствы аховы здароўя ўсіх узроўняў будуць і далей узмацняць меры па прафiлактыцы распаўсюджання эпідэміі ў краіне і за мяжой, у прыватнасці, найбольш актыўныя дзеянні будуць весціся ва Ухане, дзе новы каранавірус быў выяўлены ўпершыню. Будзе таксама ўзмоцнена праца па кантролі за агульным эпідэміялагічным станам, своечасова публікавацца ая важная інфармацыя, актывізаваныя навуковыя даследаванні і міжнародныя абмены і супрацоўніцтва, заявіў Лі Бінь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040