Прайшла генеральная рэпетыцыя навагодняга гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая
  2020-01-23 17:15:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 студзеня прайшла пятая па ліку генеральная рэпетыцыя навагодняга гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая. У адрозненне ад першых чатырох, на гэты раз у рэпетыцыі прыняў удзел увесь артыстычны склад. Рэпетыцыя прайшла паспяхова, гала-канцэрт гатовы паўстаць перад тэле- і інтэрнэт-аўдыторыяй заўтра вечарам у прамым эфіры. Гледачы пасля рэпетыцыі так ацанілі маючае адбыцца навагодняе тэлешоу: «Сёлета шмат жывых, цікавых і вясёлых скетчаў, у якіх багата жартаў і смешных запамінальных фраз».

Песні гала-канцэрта 2020 года - меладычныя, лёгка запамінальныя, адны адлюстроўваюць дух эпохі, іншыя - напоўнены чалавечым цяплом. Так, прагучыць якая стала ўжо класічнай кампазіцыя «Сустрэча маладых сяброў», створаная вядомым музыкам Гу Цзяньфэнем у 1980 годзе. Гэтая песня суправаджала не адно пакаленне людзей, выклікаючы ўспаміны пра незабыўныя гады маладосці. Пасля гэтага, ужо ў 2000 годзе была створана песня «Сустрэча сяброў праз дваццаць гадоў», а ў гэтым годзе ў гэтых песень будзе новы працяг.

Гумарыстычныя скетчы маючага адбыцца гала-канцэрта звязаны з рознымі момантамі ў жыцці, тэмы блізкія будням звычайных людзей. Жарты і смешныя фразы, якія прагучаць на сцэне, выклікаюць не толькі смех, але і разважанні. Такія фразы, як «мне не трэба, як ты лічыш, мне трэба, як я лічу», «быць халасцяком -прыемна, пастаянна быць халасцяком - пастаянна прыемна» або «шчасце ў прастаце» напоўнены бліскучым гумарам, адлюстроўваюць новыя павевы грамадства і жыццёвую філасофію сучасных людзей. Многія гледачы рэпетыцый тэлеканцэрта адзначылі, што многія фразы са скетчаў стануць крылатымі выразамі.

Чырвоныя ліхтары - абавязковы атрыбут кітайскай культуры, а таксама неад'емны сімвал свята. Чырвоныя ліхтары з залатымі каласамі - гэта эмблема дызайну цяперашняга тэлеканцэрта. Сам дызайн залы выкананы ў выглядзе вялізнага ліхтара, здаецца, што гледачы, седзячы пад гэтым ліхтаром, глядзяць на сцэне навагодні канцэрт, з радасцю сустракаючы традыцыйны Новы год.

Улічваючы цяперашнюю эпідэміялагічную сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем невядомага віруса, канцэртныя выступленняў на двух дадатковых пляцоўках - у горадзе Чжэнчжоу і ў рэгіёне «Вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь» было вырашана не праводзіць у прамым эфіры, яны будуць транслявацца ў запісе.

Нагадаем, што сёлета каля 600 СМІ па ўсім свеце будуць распавядаць ці трансліраваць кітайскі навагодні тэлеканцэрта, што, вядома, вельмі прывабна для этнічных кітайцаў за мяжой. 24 студзеня сустракайце Свята вясны з навагоднім гала-канцэртам Медыякарпарацыі Кітая!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040