Па стане на 24:00 серады, 571 выпадак заражэння на пнеўманію, выкліканую каронавірусам новага тыпу / 2019-nCoV /, быў пацверджаны ў 25 правінцыях, аўтаномных раёнах і гарадах цэнтральнага падпарадкавання Кітая. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР у чацвер.
Інфармацыя пра 393 меркаваныя выпадкі захворвання пнеўманіяй паступіла з 13 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню.
У сераду быў выяўлены 131 новы выпадак заражэння на пнеўманію і 257 новых меркаваных выпадкаў захворвання. Па стане на 24:00 серады, у краіне было зарэгістравана 17 выпадкаў смерці ад пнеўманіі, усе яны адбыліся ў правінцыі Хубэй.
У САР Сянган, САР Аамэнь, на Тайвані, а таксама ў ЗША, Японіі, Рэспубліцы Карэя было пацверджана па адным выпадку заражэння пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу, у той час як у Тайландзе было выяўлена тры такія выпадкі.
У агульнай колькасці 5897 чалавек, якія мелі цесныя кантакты з хворымі, былі знойдзеныя. Сярод іх 969 чалавек былі вызваленыя ад медыцынскага назірання, яшчэ 4928 чалавек знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.
У плане па прафілактыцы і кантролі, апублікаваным у сераду, гаворыцца, што інкубацыйны перыяд віруса новага тыпу можа складаць каля 14 дзён, паводле вядомай на дадзены момант інфармацыі аб пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу.